нужно сочинение рассуждение на тему почему нужно учить белорусский язык

vanaromanihinp077sx vanaromanihinp077sx    2   18.10.2021 07:05    2

Ответы
Ирина8891 Ирина8891  18.10.2021 07:10

Наша мова — цудоўная, спеўная     Табе складаю шчыра свой санет, 

     Прапрадзедаў маіх жывая мова, — 

     Майго народа першая аснова, 

     Душы яго шырокі, чысты свет! 

     Лось Еўдакія 

      

     У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа. 

     Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць: 

      

     Страціў слова, страціў спадчыннае слова — 

     Штосьці страціў у душы абавязкова! 

      

     Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова