Нужно написать водгук(сочинение) на этот стих Наталля Капа

Нас акаляюць розныя рэчы-
Мэта жыццёвая, радасць і свечкі
У пошуках простага шчасця зямнога.
İх не бывае ніколі замнога.
Світкі, сукенкі ўсялякіх фасонаў,
Шляпкі, кашулі, плашчы, парасоны,
Хусткі, пальчаткі, шкарпэткі, вазоны,
Кухня, канапа, дыван, тэлефоны,
Стол, тэлевізар, фіранкі, кампутар,
Зэдлікі, крэслы, дарожкі і футры,
Шэрыя гмахі, кіёскі, машыны,
Офісы, банкі, асфальт, магазіны,
Крамы, слупы, рэстараны, тэатры,
Транспарт грамадскі і сметнікаў татры…
Мы адчуваем прысутнасць рэчаў.
А без іх, у пустэчы,
Побач з травой і дарогай,
Мы адчувалі б прысутнасць Бога.

вот план на написание

1.Уступ . Дайце кароткую біяграфічную даведку пра аўтара, гісторыю
стварэння верша або час напісання.
2.Аналіз верша.
а) вызначце, да якога віду лірыкі адносіцца верш (вызначаюць
наступныя віды: філаласофская (вершы натэму Дабра і Зла, Часовага і
Вечнага, сэнсу чалавечага жыцця, духоўнасці або бездухоўнасці чалавека),
грамадзянская або патрыятычная (вершы пра лёс Радзімы, мовы, духоўная
дэградацыя грамадства), інтымная ( вершы пра каханне), пейзажная (вершы
пра прыгажосць прыроды, роднага краю)), пры гэтым памятайце, што часта ў
адным вершы спалучаюцца і грамадзянскія праблемы, і асабістыя. Вызначце
тэму твора;
б)перадайце сюжэт, змест верша сваімі словамі; падумайце, якія словы
з’яўляюцца ключавымі, задумайцеся пра іх скрыты сэнс; паспрабуйце
вызначыць, які сэнс хаваецца за знешнімі ўражаннямі;
в)вызначце ідэю твора(якую думку хацеў данесці да чытача аўтар)
3.Непасрэдна водгук, ваша ацэнка твора. Выкажыце сваю думкупра
тое, чым вам спадабаўся або не спадабаўся верш. Ці здалася вам цікавай,
актуальнай узнятая ў творы тэма, ці згодны вы з поглядамі аўтара на гэта
пытанне? Пра што задумаліся вы, прачытаўшы твор, якія пачуцці адчулі, што
абудзілася ў вас у душы? Каму б вы параілі прачытаць гэты верш, чаму?

Alinamail02 Alinamail02    3   12.06.2020 11:27    55

Другие вопросы по теме Беларуская мова