Нужна с тестом Адзначце сказы з мовай, якія можна замяніць ускоснай мовай са злучнікам што: 1) Бядуе бацька, а Іван стругае лучынкі ў запечку ды мармыча сабе пад нос: “Трэба, мусіць, мне самому ў дарогу выбірацца”; 2) “Трэба прыкрыць адыход. Добраахвотнікі, наперад! – скамандаваў начальнік заставы; 3) Настаўнік увайшоў, пахваліў дзяцей за работу і сказаў ім: “Заўтра ўжо кніг не прыносьце, а вазьміце колькі рыдлёвак і збярыцеся тут”; 4) Абуджаны раскацістым гулам грому, вяз папытаўся ў бярозкі: “Чаму ты не спіш, дзетка?”; 5) Іван Васільевіч ласкава спытаў: “І доўга мы з табой вось так стаяць будзем?”
20.Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі пры замене мовы на ўскосную: 1) Сумеўшыся, Міша прызнаўся, што я і сам пішу вершы; 2) Цяпер раптам загаварыў высокі мужчына, што трэба вярнуцца да таго месца, дзе поле зарасло алешнікам; 3) Мікола пазваў сувязную Надзейку і спытаў, ці бывае ёй страшна; 4) Суседка аднойчы паскардзілася, што я сама гарадская, таму ніяк не магу прывыкнуць да вёскі; 5) Лагуновіч падумаў і сам сабе прашаптаў, што, каб не дожджык, было б добра.