Написать сочинение на языке, по теме "што мы можам зрабiць для развiцця нацыянальнай культуры? " надо 8-10 предложений. и главное не списано с интернета 117
Нацыянальная культура пачынаецца з чалавека. У першую чаргу, людзям трэба стаць культурнымі. Для гэтага мы павінны памятаць сваю родную мову, звычаі нашых продкаў. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы, з-за гэтага большая частка насельніцтва размаўляе па-руску - на мове, прыўнесенае да нас звонку ад нашага ўсходняга суседа. Моцным таксама з'яўляецца ўплыў заходняй культуры. У нас адзначаюць амерыканскі Дзень усіх Святых, але нічога не памятаюць пра традыцыйныя народныя беларускія святы. Вы шмат памятаеце беларускіх абрадавых песень? А нашы продкі кожную важную падзею свайго жыцця суправаджалі песняй: вяселле, нараджэнне дзіцяці, хрышчэнне, пахаванне. Такім чынам, трэба пачаць з сябе, вярнуцца да каранёў: вывучыць родную мову, даведацца аб векавых традыцыях і пачаць іх адраджаць. Тады і нацыянальная культура будзе развівацца.