Как написать сочинение "надыход вясны"

Т9ygfch Т9ygfch    3   20.09.2019 07:20    3

Ответы
Vika201880 Vika201880  08.10.2020 04:06
Надышоў красавік. Уся прырода ажыла, пацягнулася да святла. Непаўторнай духмянасцю пупышак і першых вясновых кветак напоўнілася паветра.
     З прыходам красавіка перамянілі сваё жыццё лясныя жыхары. Прачнуўся і вылез з бярлогі мядзведзь, ажылі краты і землярыйкі. З далёкіх цёплых краёў вярнуліся дзівосныя лясныя птушкі.
     Красавік — гэта час першых веснавых грыбоў. На ўзлесках, лясных высечках і выжарынах, сярод леташняй травы, каля вялікіх гнілых пнёў з'явіліся карычневыя галоўкі смарчкоў і страчкоў.
     Прыкметныя змены адбыліся і ў падводным царстве. Рыбы выйшлі з глыбокіх частак вадаёмаў, дзе правялі ўсю зіму, і пачалі актыўнае харчаванне.
     А красавіцкае сонца грэе з кожным днём усё цяплей. Зазелянелі першай лістотай чаромхі, парэчкі. Зацвілі нешматлікія веснавыя кветкі, над якімі з раніцы да вечара шчыруюць працавітыя пчолы. Па зямлі ўпэўнена крочыць вясна, і ўсё жывое радуецца яе прыходу.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова