Гэта Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі
1.Адзначце сказы з некалькімі даданымі часткамі:
1.Так незаўважна прыйшла пара, калі з Кастусём яны скончылі новы дом, а калісь пасаджаны
Кастусём Клянок даваў улетку ўжо вялікі цень.
2.Завішнюк адчуў, што за плечы крадзецца холад, і падаўся да агню.
З.Ён успомніў, што сёння 20 мая, на дварэ ніякая не зіма, а зялёнае лісце і даўно ўжо цвіце
яблыня.
4.Ён увайшоў у цесныя сенцы-кухню, і першае, што ўбачыў праз шыбу ў дзвярах пакоя,
як Нюра хавалася пад коўдру.
5.Калі конік-цвыркун эмаўкаў, адразу было чуваць, як булькоча ў канцы вёскі рака і брэша,
глуха і працяжна, нечы сабака.
2.Адзначце сказы з паслядоўным падпарадкаваннем:
1.Ігнат сядзеў на самым версе, калі адчуў, што з другога боку вуліцы на яго пазірае хлапчук
гадоў 8.
2.Калі на двары не сталі тупаць нагамі і не скрыпеў ужо калодзеж, ён устаў, пахадзіў па хаце...
3.Нарэшце ён ужо добра прывык да таго, што наперадзе два дні свят і яна будзе ехаць
дадому.
4.Пільневіч адчуў, што цяпер ён зусім інакш стаў глядзець на тое, на што раней пазіраў праз
пальцы.
5.Каб пазнейшых нашых дэкадэнтаў, якія апявалі занядбаныя панскія замкі, пакінуць тут хоць
бы на адну ноч, яны хутка запрасіліся б на траву, на цёплае сонейка.
3.Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем:
1.Са здзіўленнем спыніўся я перад трохпавярховым домам, адна палавіна якога была
разбурана, аў другой жылі людзі.
2.Першая бомба ўпала недзе ў канцы вуліцы, у раёне таго дома, дзе жанчына выбівала
дарожку, і, напэўна, трапіла ў будынак, бо высока ўгару шугануў слуп чорнага і белага дыму.
3.Васіль прыслухаўся, што чуваць з Чарнушкавага двара, пачакаў, ці не пачуе Ганнінага
голасу.
4.Старая выкідала з печы цёплыя, што пахлі ўжо гаркаватаю карою, алехавыя ружаватыя
дровы, азіралася на дзверы, за якімі драпалася і вішчала ўпушчаная некім ноччу ў сенцы
трапяткая сучачка.
5.Калі б хто спытаў у гэтую хвіліну, аб чым ён думае, Лабановіч, напэўна, не даў бы адказу.
4.Адзначце сказы са змешаным падпарадкаваннем:
1.Завішнюку рабілася сумна і неяк трывожна ад таго, што ён не ведае ні гэтай песні, ні тых,
хто спявае яе, што ён многа чаго не ведае ў Лонве.
2.Зноў я стаяў на дарозе і да болю ў вачах прыглядаўся да машын, якія кацілі і з боку гарадка,
праз які дарога ішла на Мінск, із боку дальняга райцэнтра, куды бегла гравейка.
3.За драбналессем пачалося знаёмае канюшыннае поле, дзе лясяня з маці не раз ласаваліся
смачнаю травою, а калі не было надта горача, то і ляжалі, адпачывалі, напіўшыся вады ў
блізкай рэчцы і вяртаючыся ад яе ў лес.
4.Я вельмі люблю дарогі і думаю, што калі прыйдзе час і я не здолею ездзіць, то ці варта тады
ўвогуле жыць.
5.Вельмі можа быць, што ён не менш як тры гадзіны ляжаў тварам угару, пакуль убачыў над
сабой ноч, і неба, і зоры.