Драма разкиданае гняздо вобраз сымона

petr113 petr113    3   23.09.2019 06:10    2

Ответы
nas81 nas81  21.08.2020 13:58
Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны".
Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску.
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова