Дайте легенду на мове про реку или города

AliswandeChechir AliswandeChechir    3   13.06.2019 08:10    1

Ответы
Гена102 Гена102  10.07.2020 12:54
Пра горад Пружаны і раку Мухавец
Калісьці, як расказваюць палешукі,
задумала каралева Бона залажыць горад
на рацэ Мухавец. Села яна ў карэту, узяла
з са- бой дзіця і адправілася ў далёкую
дарогу. Вось нарэшце пад'еха- лі да ракі
Мухавец. Хоць не надта шырокай ды
глыбокай была тая рака, але праз яе быў
пракладзены мост.
На сярэдзіне дарогі пачаў мост
трашчаць: не вытрымаў ён карэты з
чацвёркаю коней. Карэта разам з усімі
апынулася на дне ракі, дзе вадзіўся, казалі
людзі, нейкі змей-вадзянік. Схапіў ён тое
дзіця і знік, толькі яго і бачылі. Ледзь
жывую выцягнулі з вады каралеву. А калі
тая апрытомнела ды даведалася, што
сталася з яе дзіцем, закляла тое
месца. ,
Так з таго часу і пайшло: улетку, калі
моцна прыпякала сонца, то рака ў тым
месцы амаль зусім перасыхала, сыходзіла
на нішто.
А пасля каралева Бона залажыла на
гэтым месцы горад і назвала яго Пружаны
ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова