Наўкол стаяла незвычайная цішыня. У небе ярка свяціла сонейка. Дзесьці на сасне моцна стукаў дзяцел. Ціхенькі ветрык ледзь-ледзь варушыў лісцікі. Жвавыя пчолкі і павольныя матылькі пераляталі з кветкі на кветку. Па сцежцы бегалі малюсенькія мурашкі. У траве наліваліся чырвоныя сунічкі. Усё кругом было па-летняму зялёнае.