Чым фрацыск скарына праславиу беларусь?

gorodkatya gorodkatya    3   15.08.2019 12:00    1

Ответы
Gurza97 Gurza97  04.10.2020 21:02

Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г.

Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа універсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім універсітэце.

У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал.
Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве.

Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях.

Памёр Скарына каля 1551 г., дакладная дата смерці і месца пахавання невядомы.

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова