Чаму не здейснілася мара Міхала ў паэме Новая зямля?

anonymous18 anonymous18    1   24.02.2021 19:34    8

Ответы
ppn01012014 ppn01012014  24.02.2021 19:40

Паэма «Новая зямля» — твор аб гістарычным лесе сялянства, аб яго дарогах да шчасця і волі. У паэме адлюстравана жыццё народа, яго побыт, псіхалогія, выяўлены мары і жаданні працоўных беларускай вёскі. Таму і называюць паэму энцыклапедыяй жыцця. Галоўнае ў «Новай зямлі» — пошукі зямлі і волі. Гэта аснова зместу.

Міхал, Антось, Ганна — тыповыя вобразы таго часу. Яны паказаны шчырымі, руплівымі працаўнікамі.

Міхал — звычайны ляснік, якога малазямелле прымусіла ісці на службу. Ён у поўнай залежнасці ад ляснічага. Ляснічы не лічыцца з ім, прымушае часта пераязджаць з месца на месца. Міхал не хоча зносіць здзекі, таму шукае выхад з цяжкага становішча. Ён вырашае купіць зямлю, «каб з панскіх выпутацца пут». У чым трагедыя Міхала? У тым, што ва ўмовах эксплуатацыі ён не знайшоў шчасця. Яго мара аб зямлі не збываецца. Ён памірае, так і не зведаўшы шчасця. У цэлым вобраз Міхала — гэта вобраз добрага, спагадлівага, працавітага чалавека; па натуры моцнага, здольнага пераносіць жыццёвыя нягоды, непахіснага.

Антось. Праз гэты вобраз аўтар раскрывае душу селяніна. У ім увасоблена таленавітасць і працоўная сіла народа. Гэты чалавек адораны ад прыроды; ён — адмысловы работнік, майстар на ўсе рукі, дбайны і акуратны гаспадар, любіць дзяцей.

Ганна — добрая, шчырая, руплівая гаспадыня, сумленная працаўніца. Усё яе жыццё — гэта клопат аб дабрабыце сям'і, аб выхаванні дзяцей. Яна верыць у розныя прыкметы.

У паэме аўтар шырока апісвае сялянскі побыт: «Раніца ў нядзельку», «За стал ом», «Падгляд пчол», «Каляды», «Дзядзька-кухар» і інш.

Объяснение:

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова