Анатолий гречаников водгук
на тэму слова
Слова лечыць і калечыць.
Ёсць адно між розных слоў,
Што ў жыцці нас чалавечыць,
Слова светлае — любоў.
Свет зачэзне і панікне
У адчаі без надзей,
Як яно раптоўна знікне
На зямлі сярод людзей.
Дзе ж ты, ісціна святая?
З глыбіні далёкіх дзён
Слова гэта прарастае,
Як травінка праз бетон.
Перапёлка плача ў жыце,
У траве гудуць чмялі.
He гнявіце, а любіце
Ўсё жывое на зямлі.
Каб часінай непазбежнай,
Дзе жыцця круты абрыў,
Адказаць было не грэшна:
Што любіў,
Каго любіў?