Адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню: 
 а) не мае інтанацыйнай завершанасці; 
 б) выражае ; 
 в) словы звязаны падпарадкавальнай сувяззю; 
 г) складаецца з самастойнага  і службовага слова; 
 вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў  блакіт неба, марозная смуга, мая кніга.
 а) азначальныя; 
 б) дапаўняльныя; 
 в)акалічнасныя.
 адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
 а) сто трыццаць першы; 
 б)  купі хлеба; 
 в) каля лесу; 
 г) жытневае поле.
 адзначце іменныя словазлучэнні.
 а) нехта з нас; 
 б) сумуючы па радзіме; 
 в)  сумна без вас; 
 г) некранутыя сляды.
 адзначце  словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання.
 а) пакрытыя лесам; 
 б) бывалі рэдка; 
 в)  брама манастыра; 
 г) белыя чайкі.
 выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай  мовы выражана залежнае слова: мабыць, зіма паварочвала на вясну –  мінулі завеі, удзень пацяплела, а ўначы браўся мароз.  (в. быкаў.)
 выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі:   дзве работы за раз не зробіш.
 выпішыце са сказа  кожны са знаёмых  баіць старому аб усім, што на свеце дзеецца  (з. бядуля) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь – кіраване, адносіны – дапаўняльныя.
 адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.
 а) белая гусь; 
 б) вострая боль; 
 в) шырокая дзвер; 
 г) вялікі шымпанзэ.
 перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні.
 три пассажирских вагона,  болеть гриппом, быстрее ветра, послать за сыном, жениться на красавице, метрах в двадцати,  два раза в месяц, рассказывать о друге, смеяться над ним, отца.
 тэст 1 словазлучэнне
 варыянт 2
 адзначце якасці, уласцівыя словазлучэнню: 
 а) складаецца з галоўнага  і залежнага слова; 
 б) з’яўляецца сродкам зносін; 
 в) не мае пунктуацыйнага афармлення; 
 г) мае інтанацыйную завершанасць.
 вызначце граматычнае значэнне словазлучэнняў  бывалі рэдка, едуць далёка, уранку пацяплела.
 а) азначальныя; 
 б) дапаўняльныя; 
 в) акалічнасныя.
 адзначце спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі.
 а) чародкі асін; 
 б)  самая смачная; 
 в) выходзіць павольна; 
 г) скончыўся дзень.
 адзначце іменныя словазлучэнні.
 а) роўнядзь вады; 
 б) шчаслівы ад поспеху; 
 в) вельмі хацелася; 
 г) атрымаў пяцерку.
 адзначце словазлучэнні, у якіх словы звязаны сувяззю кіравання.
 а) баяўся нечага; 
 б)  спачатку не паверылі; 
 в) матчына ласка; 
 г) далёка ад горада.
 выпішыце са сказа словазлучэнні, звязаныя сувяззю прымыкання. абазначце, якой часцінай мовы выражана залежнае слова: неба ўдзень ніжэй прыпадае, ціснецца да зямлі.  (м. стральцоў)
 выпішыце са сказа простае дзеяслоўнае словазлучэнне, вызначце від сувязі:   адклад не ідзе ў лад.
 выпішыце са сказа  гэты незвычайны поезд і сустрэлі за малай ліпаўкай  партызаны  (і. чыгрынаў) словазлучэнне, якое адпавядае характарыстыцы: непадзельнае, простае, іменнае, сувязь –дапасаванне, адносіны –азначальныя.
 адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчана памылка ў дапасаванні прыметніка да назоўніка.
 а)  выгадны продаж; 
 б) манная крупа; 
 в) маленькае калібры; 
 г) смачнае эскімо.
 10. перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні.