Адзначце нумары словазлучэнняў:

лісце ападае; 4) бярозы і клёны;
падае долу; 5) пад дрэвамі;
лісце з дрэў; 6) першыя прыкметы восені.
А2. Адзначце словазлучэнні, уякіх словы звязаны сувяззю прымыкання:

1)паважаць бацькоў; 4)жаданне выспацца;

робячы справу; 5)ісці не спяшаючыся ;
пісаць старанна; 6) слухаць радыё.
А3.Адзначце правільную характарыстыку сказаРаніца цёплая, сонечная:

1) аднасастаўны развіты; 3) двухсастаўны развіты;

2) аднасастаўны неразвіты ; 4) двухсастаўны неразвіты.

А4.Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на месцы пропуску)

трэба паставіць працяжнік:

1)Маўленчая культура чалавека_ люстэрка яго духоўнага жыцця.

2)Найвялікшая асалода_мысліць.

3)Я_ не з баязлівага дзясятка.

4)Вочкі_што васілёчкі.

5)Кашуля _хоць выкручвай.

6)Вучыцца_ наша асноўная задача.

А5. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца

(з’яўляюцца ) азначэннем :

Дом быў высокі.
Малы радасна засмяяўся, убачыўшы мяч у руках брата.
Мастацтва ўзбагачае нашы душы, робіць нас лепшымі.
Вада ў некаторых выпадках і пры ніжэйшай за нуль тэмпературы мае ўласцівасць не замярзаць.
Верш, напісаны яшчэ ў падлеткавым узросце, стаў пачаткам маёй творчасці.
А6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

Ідучы па зыбучым беразе Іван цягнуў лодку наперад.
Выбраліся мы ў дарогу на ноч гледзячы.
На хвоі прылеплена да ствала гняздо драздоў з леташняй сухой травы аздобленае з бакоў сівым мохам.
На пагорках акрамя чэзлых невысокіх хвоек нічога не расце.
За высокім драцяным плотам рос выгадаваны чалавекам воўк.

А7. Адзначце сказы , у якіх ёсць пабочныя словы (словазлучэнні , сказы).

Улічыце, што знакамі прыпынку яны не выдзелены.

Адсюль відаць шырокі разліў ракі, бязмежныя лугі, палі.
Я аднак не магу пагадзіцца з вашымі довадамі.
Зімою частку лесу там якраз і стаяў дуб з гняздом чорных буслоў адвялі пад лесасеку.
Здавалася неверагодным убачыць чарапаху так далёка ад яе ўлюбёнага балота.
Заяц відаць не заўважыў мяне і пакуляўся ў мой бок.
А8. Адзначце сказы , у якіх прыдатак трэба адасобіць:

Невялікая вёска Замошша нейкім цудам уцалела ў вайну.
Творчасць Віталя Цвіркі народнага мастака Беларусі цэлая эпоха ў мастацкім жыцці краіны.
Так паказвае свае штукарствы балотная чарацянка дзівосная спявачка нашыхлугоў.
Сямігадовы хлопчык Міхась адзін гуляе на стадыёне.
Сасна як дрэва смольнае з цяжкасцю паддаецца гніенню.
А9. Адзначце сказы , у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску (коскі):

Летам Ганна збірала грыбы _і ягады, і лекавыя расліны.
З драздом ды жаваранкам_ з салаўём ды заранкай весялей на свеце жыць.
Жоўтыя кветкі дзьмухаўцоў свецяцца ў нізкай_ зялёнай траве.
Кураняты то збіваліся ў клубок_то разбягаліся.
Каля дарогі шпацыравалі вароны _ды нешта дзяўблі ў каляінах_ і зусім не палохаліся фурманкі.
А10. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску(коскі):

Крынічку ў лесе паказаў мне дзядок і_ нават_расказаў пра яе.
Дзяцел_вядома _ вельмі працавітая птушка.
Са звонкай жаўруковай песні ты пачынаешся_вясна.
Куфар раней выкарыстоўвалі_ як сховішча для адзення,бялізны,тканін.
Хутка ў снежнай завірусе патанула ўсё _ і неба, і дарога, і хмызнякі

Znatokkekgg Znatokkekgg    1   21.05.2020 11:58    62