Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку памиж часткамі: 1) Якія ў нас дзверы нізкія – чуць шыю не звярнуў; 2) Я чысціў рыбу, Руслан абіраў бульбу, Валодзька збіраў галлё для кастра, дапамагаў ва ўсім; 3) Расплюшчыла Натка вочы, глядзіць - сонейка у пакоi .
пакоі, 4) Радасна віталі новы дзень птушкі — звінелі ў вышыні жаваранкі, мітусіліся каля шпакоўніц у садах и пад страхами шпаки.5) Уздыхнуў Алёшка: давялзецца стрыхчыся.
14)Адзначце складаныя сказы з бяззлучнікавай і падпарадкавальнай сувяззю частак: 1) Я нават
узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсціся па знаёмых мясцінах, пабыць сам-насам з прыродай, якая
памятае цябе яшчэ малечай; 2) Ляжыць гэты белы камень тут з незапамятных часоў, і старыя кажуць,што ад Яго и назва вёски пайшла --Белая; 3) Падвал, у якім размяшчаўся штаб брыгады, быў надзвычай
прасторны, з нізкай, літай з бетону столлю, якую надзейна, строга па адной лініі падпіралі масіўныя
квадратныя калоны; 4) У калідоры стаяў мігатлівы паўзмрок: закаханыя парачкі, якія занялі падаконнікі
і зацішныя куточкі на лесвіцы, загадзя паклапаціліся аб эканоміі электрычнага святла; 5) Дзень выдаўся
пагодлівы, сонечнае святло праз вокны з вітражамі напаўняла залу плямамі ўсіх колераў вясёлкі, а пад
столлю ў святле, адбітым ад чырвонай мэблі і залацістага паркету, вітражным шклом у чырвона-залацістай гаме казачна гарэлі плафоны.
15. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, у якіх правільна пастаўлены знакі
прыпынку паміж часткамі: 1) Перад тым як сесці за стол, Міканор запрасіў і Васіля, але той адмовіўся.
2) Мерна ўздрыгваў вагон, прыглушана гудзелі колы ды ў такт вагону хісталіся палахлівыя цені ад лау,
ад паліц, ад здрaнцвелых людзей, што спалі, храплі; 3) Стомлена апусціліся моцныя спрацаваныя рукі, а
пальцы, што цэлы дзень трымалі рукаяткі сахі яшчэ ніяк не могуць разагнуцца; 4) У гаспадарчых
будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў
час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы; 5) Памятаю, што, хоць і стаяў яшчэ люты, той
дзень выдаўся на дзіва цёплы, адліжны, дзе-нідзе нават капала са стрэх.