Адасобленыя члены сказа (тэставыя заданні, 8 кл.) І варыянт
1.Адзначце сказы з адасобленымі дапасаванымі азначэннямі: а) Толькі недзе далёка на
ўсходзе абазначылася светласць неба, але ноч, кароткая, летняя, ужо заканчвалася; б)
Калі пад'ехалі людзі, то са здзіўленнем убачылі, што Мікітка спакойны, вясёлы, нібы з ім
нічога асаблівага не здарылася; в) Лапінкамі чырванеў чабор, угрэты і духмяны на
сонцы; г) Потым крыніца цякла новаю вузкаватаю канаваю, зроўнымі і стройнымі
алешынамі, з вадой, якая пахла жалезнаю рудою; д) Збоку ціха паплыў нізкі бераг, 3
балотным хмызняком і шырокімі разлівамі вады.
2.Адзначце сказы з адасобленымі дапаўненнямі (знакі прыпынку не пастаўлены): а) На
галінках замест лісця віселі кропелькі вады; б) У хаце было асабліва светла; 3) Пазней
нічога ўжо не было акрамя ўспышак усё таго ж агню; в) Першым пасяленцам асабліва
моладзі старыя расказвалі пра безліч гусей і качак; г) Сёння змоўклі нават сырыя вятры
доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі
дажджу.
3.Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску: а) Бярозка няясна
пачувала волю, прастор, сонца і стоячы тут, сярод гэтых дрэў, ні з кім не гаварыла пра
свае думкі; б) Яны то_гойдаючыся пырхаюць з дрэва на дрэва, то вылятаюць у поле; в)
Лідачка пакаштавала, скрывілася і, адсунуўшы ўбок талерку, пачала разглядаць
малюнкі ў новым часопісе для жанчын; г) Нарэшце ў дзверы звоняць, і паважна
ступаючы хворымі нагамі маці ідзе адчыняць; д) Ужо злазячы долу аступілася і
збаяўшыся, што можа разбіць яйкі, упала.
4. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца: а) Лявон плыў не
спяшаючыся, але ўпэўнена; б) Кожны раз прачынаючыся знаходзіў вачыма стрэлкі
гадзінніка на запаветных рысках; в) Я не асабліва ўслухоўваючыся ў іх спевы і то
налічыў больш за дзясятак розных спевакоў; г) Я не ведаю, калі ты адпачываеш: ты нават
ясі стоячы; д) Мiколкавым сябрам надакучыла стаяць склаўшы рукі.
Тэкст для заданняў 5, 6:
(1) Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Сяргеевіч Кавалёў сышоў з дарогі і прысеў на
бярозу, паваленую ветрам. (2) Бяроза была старая, з дуплом, вяршыня свежа
бялела бяростай, а камель быў чорны. (3) Абапал дарогі раслі такія ж бярозы,
старыя, роўныя па росце і таўшчыні з паваленай. (4) Стаяў дзень позняй восені ціхі
сонечны крыштальна-празрысты з высокім небам чыстым паветрам. (5) Апалае
лісце бяроз бязважка ляжала на густой шчотцы азіміны, усцяж усёй дарогі.
5. Адзначце сказы з адасобленымі членамі.
6.Пастаўце неабходныя знакі прыпынку ў 4-м сказе, падкрэсліце яго па членах сказа.​

Amineshin Amineshin    3   07.05.2020 11:32    140

Другие вопросы по теме Беларуская мова