Абазнач канчаткі прыметнікаў. Вызнач іх склон. Знайдзі і падкрэслі аднародныя члены сказа. На аўтобус я не паспеў і вырашыў дабірацца да роднай вёскі
пяшком. Я нават узрадаваўся: ёсць магчымасць прайсці па знаёмых мясцінах. Выйшаў за чыгуначную станцыю і звярнуў на вузкую Сцяжынку. Злева каласілася высокае жыта. З яго выгля далі сінія васількі. Справа лапушылася бульбяное поле. Перад самым лесам я дагнаў маленькую дзяўчынку з літровым слоікам. Гэта была Алеська. Яна ішла ў лес за спелымі суніцамі для хворай мамы.