А Мішка тым часам думаў ужо, як бы гэта падацца назад да роднай бярлогі, але троху пабойваўся маткі: няйначай дасць цяпер па карку за самавольную адлучку. Ды і месца было дужа прыгожае. Прыгравала сонца. Маліннік пах. Пад нагамі пасцілаліся пухнатыя махавіны, мяккія, цёплыя. Зялёнае лісце бруснічніку ярка блішчэла на сонцы. Ну, як не пабегаць тут, не пабязуліць, не перакуліцца некалькі разоў цераз галаву ды, лёгшы на спіну, падняць угору свае куртатыя лапы і ўзірацца ў глыбокае сіняе неба, якое здавалася Мішку вялікім-вялікім возерам лесавым. Толькі дзіва - на возеры сонца плыве, углядаецца з вышыні. Аж вочы прыжмурыў Мішка, да таго хораша на свеце жыць, калі гэта матка ёсць, і маліннік ёсць, і маленькія птушкі малінаўкі табе песні спяваюць ды сама ягада ў лапу цца. Не жыццё Мішку - маліна!
Растлумачце выраз

onetz onetz    2   21.05.2020 21:43    5

Ответы
inkarmukash inkarmukash  15.10.2020 05:16

мишка ест малину, смотрит на небо и ему хорошо

ПОКАЗАТЬ ОТВЕТЫ
Другие вопросы по теме Беларуская мова