6. Адзначце сказы з адасобленымі прыдаткамі, якія адносяцца да асабовага займенніка:
 а) Ганна, маці Лабановіча, была жанчына добрая, працавітая, руплівая. 
 б) Мы, беларускія школьнікі, павінны быць дастойнымі сваёй вялікай Радзімы.
 в) Пілот Руніч, дзяжурны, падыходзіць да начальніка і прыкладае руку да лётнага шлема. 
 г) Вопытны журналіст, ён упершыню адчуў сябе ніякавата, знаёмячыся з чалавекам.
 д) Мы спыніліся ў вёсцы Зарэчча, што стаіць на беразе рэчкі Друць.
 7. Адзначце сказы з адасобленымі акалічнасцямі:
 а) Ліда, як сакратар камісіі, першая села за стол.
 б) Танкіст, адчыніўшы люк, забраўся ў машыну.
 в) Раз-пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы. 
 г) Нізкае неба, засланае шэраю смугою, кожную хвіліну гатова было пырснуць халодным дажджом. 
 д) На станцыю, запыхаўшыся, прыходзіць таварны цягнік. 
 8. Адзначце сказы з адасобленымі акалічнасцямі, якія выражаны дзеепрыслоўным зваротам.
 а) Часад часу бліскала маланка, асвятляючы паплавы. 
 б) Андрэйка,стоячы ля ганка, міжвольна заглядзеўся на дуб. 
 в) Аўтобусы, збочыўшы з шашы, праехалі па лясной дарозе з кіламетр і спыніліся на прасторнай палянцы.
 г) Змрок, густы, халодны, нерухома аблягаў зямлю. 
 д) Неба, засеянае зоркамі, відаць праз навісь галін. 
 е) Летняе сонца, не шкадуючы, дарыла святло і цеплыню. 
 9. Адзначце сказы з удакладняльнымі акалічнасцямі:
 а) На абочыне дарогі каля кустоў цвітуць блакітныя незабудкі. 
 б) Усе за выключэннем Пятра Садковіча апладзіравалі спявачцы. 
 в) Наперадзе у вербных прысадах праходзіць дарога.
 г) Пісьменнік-псіхолаг Колас вельмі добра разумеў чалавечыя характары. 
 д) Акрамя выхаванцаў дзіцячага дома ў самалёт узялі двух раненых партызан.
 10. Адзначце сказы з удакладняльнымі дапаўненнямі:
 а) Тады браты радком садзяцца, плячо ў плячо. 
 б) Цяпер, у спакойны ліпеньскі дзень, возера нечым нагадвае сіняе казачнае мора. 
 в) У зямлянцы, апрача камісара, за сталом сядзеў незнаёмы мужчына. 
 г) Уперадзе каля самай дарогі стаяў лясок, пераважна бярозавы.
 д) Усе, за выключэннем Дзяніса, пайшлі па грыбы.
 11. Адзначце сказы, ў якіх словы асабліва, нават, пераважна маюць удакладняльнае значэнне: 
 а) Наступілі замаразкі. На сенажаці нават у сонечны дзень не відаць ні жабак, ні яшчарак.
 б) Вада ў возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага. 
 в) Ніякая іншая птушка нават праслаўлены салавей не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам.
 г) Уперадзе каля самай дарогі стаяў лясок пераважна бярозавы. 
 д) Нават глупства можа набыць славу мудрасці, калі яму не пярэчыць.
 е) Я ўжо нават араць спрабаваў. 
 12. Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:
 а) Уся сям'я, уключаючы дванаццаіцгадовага Мішу, сядзела за сталом. 
 б) У нядзелю, адзесятай гадзіне, мы пойдзем сустракаць майго тату.
 в) Цецярук, сарваўшыся з галіны, залопаў крыламі.
 г) Вузкая дарожка, паросшая высокай мятліцай, вяла праз лес. 
 д) 3 поўначы ішоў вецер, халодны, сіверны. 
 е) Светлыя хмаркі - дзеткі прастору - ціха па небе плывуць.
 ё) Як спецыяліста чыгуначнай справы, накіравалі дзядзьку ў падрыўную групу. 
 ж) Пчолы, адчуўшы цяпло вясны, высыпалі з вулля.
 13. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены адасобленыя члены:
 а) Сакратар надзеў акуляры і гледзячы на карту, усміхнуўся.
 б) Ён, рукі склаўшы, сядзець не будзе.
 в) Дыхнуў густы, цёплы ветрык.
 г) Вецер, рэзкі і пявучы, часта свішча пад акном.
 д) Пад'ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак і ўзышоў на ганак. 
 е) Як лепшага калгасніка, яго накіравалі на вучобу ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
 ё) Валодзька хуценька апрануўся і, не снедаючы, выбег з хаты.
 14. Адзначце сказы, якія пабудаваны няправільна:
 а) Назбіраныя грыбы за дзень турысты падсмажылі на вячэру.
 б) Даручанае клаеу заданне настаўнікам мы выканалі ахвотна.
 в) Ля дарожкі раслі кветкі пасыпанай жоўтым пясочкам.
 г) Партызаны адпачывалі на паляне, акружанай з усіх бакоў сцяною лесу.