50 пк надо написать сочинение по бел. яз. со словами(ручаек, каменьчыки, з парожка на парожак, цянек, хмарка, зязюля, птушачки, гняздечки, коники(кузнечики), матыльки, струменьчыки, хвальки, щ крынички, да рэчаньки).
Цячэ праз поле ручаёк. Цурчыць ён па каменьчыках, з парожка на порожак перавальваецца. То на сонейка выбяжыць пагрэцца, то ў цяньку падрамаць прыляжа, калі хмаркі сонейка засланяюць. А вакол яго жыццё на ўсю моц кіпіць. Пырхаюць кругам розныя птушачкі, гняздзечкі будуюць, дзетак кормяць. Дзесьці непадалёку зязюля кукуе. У траве конікі цвыркаюць. Над кветкамі матылькі лётаюць. Усіх іх да ручая вабяць яго прахалодныя струменьчыкі і свежыя хвалькі. Бяжыць вада з крынічкі да рэчанькі, адорваючы ўсіх жыццёвай сваёй сілай. Ўсё жывое за гэта раўчуку дзякуе.