5. Знайдзіце памылкі ў лексічнай спалучальнасці слоў. Падбярыце да няправільна ўжытых слоў паронімы і запішыце сказы ў адпаведнасці з лексічнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы.
1. Маючы абанент на наведаванне басейна ў першым паўгоддзі, мы значна палепшылі свой стан здароўя. 2. Да парушальніка закона нарэшце былі прыняты абмежаваныя меры. 3. Адрасат паслаў пісьмо на адрас, які выклікаў павагу ў жыхароў гэтага горада. 4. Беларускае Палессе вядома ва ўсім свеце сваімі балотнымі тэрыторыямі. 5. У мяне заўсёды выклікалі шчырую павагу і захапленне бескарысныя ўчынкі людзей. 6. Вытворная практыка, якая праходзіць на пятым курсе, найбольш набліжае студэнтаў да адукаванага працэсу сучаснай школы. 7. Гасцінны бізнес набывае даволі шырокае развіццё ў нашай краіне. 8. Мужчынскія і жаноцкія абавязкі ў сям’і трэба адрозніваць з ранняга дзяцінства. 9. У гэтым мястэчку камяністыя будынкі былі заўсёды вялікай рэдкасцю. 10. Нарэшце ў выніку шматгадовай партызанскай барацьбы гэта афрыканская маленькая краіна набыла статут незалежнай дзяржавы.

arseniy0114 arseniy0114    2   28.04.2020 00:07    33

Другие вопросы по теме Беларуская мова