480. Выпішыце аднакаранёвыя лічэбнікі ў два слупкі. У першы слупок запішыце колькасныя лічэбнікі, у другі парадкавыя.
Два, двайны, другі, двойка, удваіх, двойчы, падвоены, двое,
дзве, двайняты, дваіцца, тры, тройка, трэці, тройчы, трайны,
трое, утраіх, траіцца, трайняты, пяцёрка, пяты, пяць, пяцёра,
пяцёрачнік, пяцярня, адна чацвёртая.
Ці засталіся ў вас нявыпісаныя словы? Чаму вы іх не выпісалі? Са
зборнымі лічэбнікамі складзіце сказы.
230