4. Расстаўце знакі прыпынку пры мове.
1) Іван Васільевіч ласкава спытаў і доўга мы з табой вось так стаяць будзем.
2) Але ж чакай прыгразіў я птушцы і выйшаў з-за куста (Я, я) цябе ўсё роўна прысачу.
3) Чаго сохнеш, як дзяўчына на выданні жартуе дзед і раіць (П, п)айдзі па вуліцы прабяжыся.
4) Калі аддзяляецца рой растлумачыў пчаляр (П, п)чолы бяруць з сабой у хабатках мёду на трое сутак. Таму яны ў гэты час і не жаляць.
5) Мусіць, туман сёння невядома чаму падумаў Андрэй.
6) Не чапай ты лепш медыцыны заступіўся фельчар за сваю прафесію (Б, б)о нічога ты ў ёй не разумееш.
7) Чалавек заўжды спадзяецца сказала гаспадыня і дадала (Н, н)ават наперакор розуму.
8) Прысядзь мякка папрасіла Паўліна.
9) Дзед, прывітанне раптам пачуўся звонкі дзіцячы голас і тут жа дабавіў (М, м)ы ўсе прачнуліся даўно, а цябе няма.
10) Перастаньце абодва пачаў супакойваць тата і ўжо больш цвёрда сказаў (С,с)лязьмі гору не паможаш.