180. Зрабіце пунктуацыйны аналіз тэксту.
Загадкі таксама як прыказкі і прымаўкі казкі і песні вякамі складаліся
народам. Яны належаць да аднаго з самых старажытных жанраў фальклору
які ўзнік тады калі чалавек быў яшчэ поўнасцю ва ўладзе прыроднай стыхіі і
з‟явы прыроды для яго былі незразумелай страшнай таямніцай. Старажытны
чалавек думаў што ўсюды на вадзе і ў лесе у будынку і ў полі яго падпільноўваюць варожыя сілы пасылаючы бяду і няўдачы а птушкі і звяры разумныя
істоты якія ведаюць чалавечую мову. Варожыя таямнічыя сілы трэба было
перахітрыць а ад звяроў і птушак утаіць свае дзеянні. Таму людзі сталі ўжываць
умоўныя назвы прылад лоўлі і палявання назвы звяроў і птушак.
Загадка гэта іншасказальнае вобразнае апісанне якога-небудзь
прадмета або з‟явы на аснове падабенства паміж утоеным прадметам які
трэба адгадаць і тым які замяняе яго ў загадцы. Яна ж уяўляе сабой
мудрагелістае пытанне выражанае пераважна з дапамогай метафары.
Загадкі вызначаюцца трапнасцю выразаў афарыстычнасцю і сцісласцю
формы. З аднаго боку у загадках як у прыказках і прымаўках адлюстраваўся
багаты гаспадарчы і жыццѐвы вопыт працоўнага народа. З другога у іх
знайшлі выражэнне творчая фантазія кемлівасць дасціпны гумар народа
яго паэтычныя здольнасці.
Тэматыкай загадак з‟яўляецца шматгранны свет прадметаў і з‟яў
навакольнай рэчаіснасці з‟явы прыроды чалавек яго працоўная дзейнасць
і матэрыяльны быт сацыяльныя адносіны жывѐльны і раслінны свет.
Загадкі аб прыродзе найбольш старажытныя і распаўсюджаныя. Неба
сонца зоркі зямля вада дзень ноч холад цяпло ўсѐ ператвараецца ў вобразы падказаныя працай і бытам селяніна.
Загадкі пра людзей ствараюцца на канкрэтных прадметных параўнаннях з рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку.
Жывѐльны і раслінны свет і самі з‟явы прыроды падобны да прылад
працы прадметаў побыту і хатняга ўжытку да паводзін людзей.
Праца селяніна ворыва сяўба касьба жніво малацьба і г. д. сельскагаспадарчыя прылады прадметы звязаныя з жывѐлагадоўляй рыбалоўствам
ткацтвам кавальствам прыгатаваннем ежы ўсѐ гэта таксама станавілася
зместам загадак.
Іншасказальная вобразная форма выражэння асаблівая ўласцівасць загадкі ўспрымаць усѐ новае выклікае да яе нязменную цікавасць і робіць загадку
адным з любімых жанраў вуснай народнай творчасці (Паводле А. Гурскага).