153. Прачытайце верш. Запішыце тры сказы, каб у кожным з іх дзейнікам быў назоўнік васілёк, а выказнікам
выдзелены назоўнік.
Дзейнік пастаўце ў сказе на першае месца. Развіце сказы залежнымі
словамі, якія далучаюцца да выдзеленых назоўнікаў.
Падкрэсліце галоўныя члены сказаў.
Васілёк
Стаіць, выглядаючы з жыта,
як зорачка-знічка здалёк,
што ўпала іскрынкай з блакіту,
палеткаў краса васілёк...
Стаіць, паглядае з пагорка,
як зорка аднекуль здалёк,
часцінка любімай старонкі,
часцінка зямлі васілёк.
А. Дзеружынскі.