14. Адзначце сказы, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпын-
ку паміж часткамі:
1) На кухні зазвінеў мабільнік, і маці хутка выйшла з пакоя
(Р. Баравікова).
2) Ззаду беглі байцы, і не сціхалі аўтаматы (м. Лупсякоў).
3) Прыйдзе час зноў збудуем мы хаты ўтульныя... (П. Пан-
чанка).
4) Я зразумеў: не варта адразу хваліць адзін аднаго (Д. Слаў-
ковіч).
5) Там, дзе зайшло сонца ўжо расцягвалася, як доўгае пяро,
сіняе воблака (А. Кудравец).
15. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак:
1) Ракеты патухлі, а кулямёт не сціхаў, і Забіла адразу зда-
гадаўся, што пад грукат стрэлаў самы зручны момант вы-
брацца з вады (М. Лупсякоў).
2) Вагон быў пуставаты, дарога далёкая, пажылы праваднік
гаваркі (Я. Брыль).
3) Час блізіўся пад абед, было душна, і Пятрок падумаў пра тое,
што цяжка будзе жонцы ў аўтобусе, калі надумае сёння ехаць
(А. Кудравец).
4) Мы ахвотна згрызлі сакавітыя белабокія антонаўкі, зжавалі
акрайчык хлеба, а тым часам лес пачынаў ажываць, поўніцца
першымі галасамі аленяў (В. Карамазаў).
5) Маўклівая вайна ў Глушаковай хаце, якая пачалася з таго
вечара, калі Яўхім аб'явіў, што хоча жаніцца з Ганнаю, ішла
без перамір'я некалькі тыдняў (І. Мележ).

milka1951 milka1951    1   21.05.2020 13:24    12

Другие вопросы по теме Беларуская мова