1. Адзначце сказы, у якіх выказнікам з'яўляецца дзеяслоў. А) Духам падаў ён дарма.
Б) Той вечар асенні.
В) Шпарка коні імчацца ў полі
Г) Сіверны дождж можа яшчэ задоўжыцца.
Д) Шустры жоўценькі клубок шмыг са сцежкі пад дубок.

2. Адзначце сказы з простымі дзеяслоўнымі выказнікамі.

A) Вось, здаецца, адна за адной затухаюць зоркі.
Б) А дождж і не думаў сунімацца.
B) Сняжынкі, лёгкія, пушыстыя, ляцелі да акна, нібы хацелі зазірнуць у кабінет з цікавасці ці ўвогуле патрапіць туды.
Г) Час у маленстве вымяраецца днямі.
Д) Хай храм адчыніць дзверы ў новы дзень, святое ў сэрцы кожным зберажэ!

3. Адзначце сказы з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі.

A) Дзіцячыя, юнацкія ўражанні пакідаюць след на ўсё жыццё. Б) Дарожнай чабаровай - скок у сасняк!
B) Яму яшчэ не раз захочацца пабыць у гэтым лесе. Пахадзіць гэтай палявой дарогай між жыта, палюбавацца хараством заліўных лугоў.
Г) Доўга будзе памятаць наша зямля варожую ліхую навалу.
Д) Заплакала маці, пусціла слязу і Алёнка.

4. Адзначце сказы з састаўным іменнымі выказнікамі.

A) Будзь і ты, сынок, свядомы, нам на радасць падрастай!
Б) Сёння ранак ціхі, яркі.
B) Раніцай быў туман.
Г) Некаторыя школы не прынялі ўдзел у спаборніцтве.
Д) Зерне стала хлебам.

5. Адзначце сказы, у якіх у склад выказніка ўваходзіць назоўнік.

A) Дзядзька Марцін быў руплівы гаспадар.
Б) І тайна была побач, і тайна была далёка.
B) Дарога была шырокая, роўная.
Г)Цяпер я - стрэльны верабей. Д) Чалавек ёсць чалавск.

Спішыце. Падкрэсліце граматычныя асновы. Вызначыце, чым выражана граматычнае і лексічнае значэнне выказнікаў. Назавіце тып выказніка.

1. 3 неба ціха падаў першы ў гэтай восені снег.

2. Мой сябра яшчэ і вынаходлівы.

3. Дзвіна тут была значна шырэйшая, чым каля горада.

4. Хай да світання свечка гарыць.

5. Гараджане былі ў дужа добрым гумары.

6. Царыца ім - наша Зямля.

7. Актрыса з мяне ніякая.

8. Нейкі неспакой пачынаў агортваць маладое насенне.

9. Ларыса папрасіла свякроў прынесці з хаты хлеба​​

annamironova6941 annamironova6941    3   16.11.2020 10:41    6

Другие вопросы по теме Беларуская мова