1. Адзначце правільнае сцвярджэнне:
Адасобленыя члены сказа –гэта...
а) члены сказа, якія выконваюць аднолькавую сінтаксічную функцыю,
звязаны паміж сабой злучальнай сувяззю;
б) члены сказа, выдзеленыя па сэнсэ і інтанацыйна;
в) даданыя члены сказа, якія абазначаюць прадмет, а’бект дзеяння ці
стан.

2. Адзначце сказы з адасобленымі членамі
а) Дыхнуў густы цёплы ветрык.
б) Дыхнуў ветрык густы цёплы..
в) На лісці мокрым ад расы зазіхацелі ранішнія прамяні.
г) Дрэмлюць зачараваныя марознай цішынёй векавыя сосны.
д) Дрэмлюць векавыя сосны зачараваныя марознай цішынёй.

3. Адзначце сказы, у якіх адасобленыя прыдаткі не выдзелены коскамі:
а) Сама дарога, стары гасцінец, была абсаджана ліпамі, клёнамі.
б) У калідоры яго сустрэла Наташа сястра.
в) На вайне Сяргей артылерыст-зянітчык праявіў мужнасць і адвагу.
г) Як урач забараняю вам начную работу.
д) Як не славіць песняй Беларусь, рэспубліку маю!
4. Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:

Дасылай на [email protected]
а) Высока ў небе, гойдаючы кучаравымі шапкамі, гаманілі тонкія
сасонкі.
б) Захоплены думкамі, Максім не адразу заўважыў, што коні чамусьці
прыцішылі хаду.
в) Ён, задаволены, усміхаецца.
г) Салавей, пясняр крылаты, прыляцеў вясной дахаты.

5. Адзначце сказы з адасобленымі акалічнасцямі:
а) Ліда, як сакратар камісіі, першая села за стол.
б) Танкіст, адчыніўшы люк, першы сеў у машыну
в) Раз – пораз стукалі, падаючы, спілаваныя дрэвы
г) Нізкае неба, засланае шэраю смугою, кожную хвіліну гатова было
пырснуць халодным дажджом.
6. Адзначце сказы з адасобленымі азначэннямі:
а) Уся сям’я, уключаючы дванаццацігадовага Мішу, сядзела за сталом.
б) У нядзелю, а дзесятай гадзіне, мы пойдзем сустракаць майго тату.
в) Цецярук, сарваўшыся з галіны, залопаў крыламі.
г) Вузкая дарожка, паросшая высокай мятліцай, вяла праз лес.
д) З поўначы ішоў вецер, халодны, сіверны.
7. Адзначце сказы, у якіх правільна выдзелены адасобленыя члены:
а) Сакратар надзеў акуляры і гледзячы на карту, усміхнуўся.
б) Ён, рукі скалаўшы, сядзець не будзе.
в) Дыхнуў густы, цёплы ветрык.
г) Вецер, рэзкі і пявучы, часта свішча за акном.
д) Пад’ехаўшы да школы, Лабановіч выскачыў з драбінак і ўзышоў на
ганак.
8. Адзначце сказы, якія пабудаваны няправільна:
а) Назбіраныя грыбы за дзень турысты падсмажылі на вячэру.
б) Даручанае класу заданне настаўнікам мы выканалі ахвотна.
в) Ля дарожкі раслі кветкі пасыпанай жоўтым пясочкам.
г) Партызаны адпачывалі на паляне, акружанай з усіх бакоў сцяною
лесу.

neganov neganov    3   20.05.2020 15:01    86

Другие вопросы по теме Беларуская мова